.jpg)
Дарагія бацькі, выхаванцы і госці нашага сайта!
Мы з радасцю прадстаўляем вам рубрыку «СЛОВА ТЫДНЯ».
Для чаго мы працуем у гэтым напрамку?
У сучасным свеце вельмі важна, каб дзеці змаглі не толькі свабодна валодаць роднай мовай, але і разумець яе прыгажосць, багацце і каштоўнасць. Праз рубрыку «Слова тыдня» мы імкнемся:
Узбагаціць слоўнікавы запас дзяцей беларускімі словамі, якія адлюстроўваюць навакольны свет, прыроду, традыцыі і з’явы.
Развіць звязную беларускую мову, вучыць дзяцей правільна і прыгожа будаваць фразы, разважаць і выказваць свае думкі.
Сфарміраваць двухмоўе: дапамагчы дзецям лёгка пераключацца паміж беларускай і рускай мовамі, адчуваць сябе камфортна ў абодвух моўных асяроддзях.
Пакласці аснову грамадзянска-патрыятычнага выхавання: праз роднае слова далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры, гісторыі і каштоўнасцей беларускага народа.
Развіваць пазнавальную цікавасць: зрабіць працэс вывучэння мовы займальным і цікавым, выкарыстоўваючы гульні, вершы, казкі і творчыя заданні.
Кожны тыдзень мы будзем знаёміць дзяцей з новым беларускім словам, падрабязна распавядаць пра яго значэнне, прапаноўваць цікавыя гульні і практыкаванні. Сачыце за нашымі навінамі, вывучайце новыя словы разам з дзецьмі і далучайцеся да свету роднай мовы!
Вярніся да вытокаў — гавары па-беларуску!